Футбольнае поле і тэнісны корт

Паглядзець цэны

Стадыён ўключае ў сябе некалькі гульнявых пляцовак:

  1. Футбольнае поле. Пры будаўніцтве футбольнага поля былі выкарыстаныя найноўшыя тэхналогіі самыя сучасныя матэрыялы. Так футбольнае поле ўяўляе сабой штучны газон з напаўненнем з гумовай крошкі, што забяспечвае зніжэнне траўматызму пры занятках на полі. Футбольнае поле мае трыбуны для гледачоў з абодвух бакоў: з боку адміністрацыйна-бытавога корпуса 996 месцаў, і з процілеглага боку трыбуны на 522 месцы.
  2. Міні футбольнае поле таксама мае штучнае пакрыццё, і трыбуны для гледачоў на 322 месцы.
  3. Тэнісны корт забяспечаны трыбунамі для гледачоў на 322 месцы, мае агароджу з металічнай сеткі і мае пакрыццё са штучных матэрыялаў.
Belarusian