Пра нас

Гісторыя дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якая налічвае ў цяперашні час 6 аддзяленняў па відах спорту, пачынаецца больш за 50 гадоў таму і звязана, перш за ўсё, з развіццём коннага спорту ў нашым рэгіёне. Гісторыя гэтага віду спорту ў Магілёўскай вобласці пачынаецца ў 1960 годзе, калі на ўскраіне горада Горкі, па ініцыятыве загадчыка кафедры конегадоўлі Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі Зуйкова л.х. адкрылася коннаспартыўная школа.

У 1978 годзе яна была ператворана ў Магілёўскую абласную ДЮСШ коннага спорту і сучаснага пяцібор'я, а ў 1992 годзе перададзена на баланс Горацкага райвыканкама. На той перыяд часу гэта была адзіная спецыялізаваная спартыўная арганізацыя ў горадзе, якая мае сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. Не гледзячы на адсутнасць крытага манежа, які дазваляе праводзіць Вучэбна –трэніровачныя заняткі круглы год спартсмены школы дасягнулі высокіх вынікаў. За перыяд сваёй дзейнасці ў Горацкай ДЮСШ падрыхтавана больш за 70 кандыдатаў у майстры спорту, 12 майстроў спорту , 1 майстар спорту міжнароднага класа па двух алімпійскіх відах праграмы коннага спорту – пераадоленні перашкод і трохбор'і.

Лепшыя вынікі выхаванцаў:

  •     Есіповіч Аляксандр-пераможца занальнага першынства СССР, 1987г.
  •     Падольскі Ігар-пераможца усесаюзных юнацкіх гульняў, 1988 г
  •     Зялёнак Аляксандр-пераможца першынства СССР, 1990 г.
  •     Раманаў Уладзімір-пераможца усесаюзных юнацкіх гульняў, 1990г.
  •     Іваноў Сяргей-чэмпіён РБ, 1992г.
  •     Савіцкі Павел-чэмпіён РБ, 1995г, пераможца этапу Кубка свету, 1996г.
  •     Пазнякоў Аляксандр-прызёр этапу Кубка свету, 1997г.
  •     Васільеў Ігар-чэмпіён РБ 2002г., 2012г.пераможца і прызёр міжнародных спаборніцтваў, член нацыянальнай зборнай РБ 2010-13гг, майстар спорту міжнароднага класа.

У 2012-2013 гадах былі паказаны наступныя вынікі:

  •     Літвіновіч Наталля-пераможца Алімпійскіх дзён моладзі
  •     Ленчыкаў Андрэй-прызёр першынства Рэспублікі сярод юнакоў па конным спорце.

Лепшыя вынікі аддзялення вольнай барацьбы:

  •     Алімірзаеў Артур-пераможца першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў
  •     Мажугін Яраслаў-чэмпіён Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў (член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, рэзерв, пастаянны склад)
  •     Рахімаў Рафаэль-прызёр Рэспубліканскай спартакіяды ДЮСШ.

Каманда ГУСУ "Горацкая ДЮСШ" па футболе заняла 3 месца ў абласной спартакіядзе сярод ДЮСШ.

Выхаванка ГУСУ "Горацкая ДЮСШ" Шкуратава Кацярына стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы 2013 года.

У 2012-2013 годзе падрыхтавана 3 майстры спорту, 2 кандыдаты ў майстры спорту, 57 масавых разрадаў.

У названы перыяд у вучылішчы алімпійскага рэзерву перададзена 4 чалавекі.

У Горках штогод праводзіліся рэспубліканскія спаборніцтвы па конным спорце, у тым ліку Усесаюзныя спаборніцтвы памяці Л.М Даватара па трохбор'і. На працягу 13 гадоў Горацкая ДЮСШ прымала ўдзельнікаў адкрытага рэспубліканскага турніру, прысвечанага памяці свайго выхаванца, майстра спорту Аляксандра Зялёнка.

2012 год можна лічыць пачаткам новага этапу ў развіцці спорту і фізічнай культуры ў горадзе. ГУСУ "Горацкая ДЮСШ «атрымала ў сваё распараджэнне сучасны спартыўны комплекс – » лядовую арэну", а таксама сучасны стадыён. Гэта дазволіла выкарыстоўваць для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу не толькі сучасныя спартыўныя збудаванні, але і адкрыць аддзяленне па хакеі з шайбай.

ГУСУ "Горацкая ДЮСШ" з'яўляючыся вучэбна - спартыўнай установай, арганізуе сваю дзейнасць па шасці відах спорту-такія як хакей, футбол, лёгкая атлетыка, гандбол, барацьба вольная, Конны спорт.

Нашы вынікі:

2024 год

 

 

 

Назва спаборніцтваў

 

Месца, дата

правядзенне

 

Кол-у спартсменаў.

удзельнічаючы ў спаборніцтвах

 

 

Вынік спаборніцтваў

1.

Спартакіяда ДЮСШ Магілёўскай вобласці па гандболе, сярод юнакоў 2012-2013 г. н.

г.Магілёў

10,11.01.2024г.

12

Горацкая ДЮСШ 4 каманднае месца

2.

Спартакіяда ДЮСШ Магілёўскай вобласці па гандболе, сярод дзяўчат 2012-2013 г. н.

г.Магілёў

15.01.2024г.

14

Горацкая ДЮСШ 1 каманднае месца

3.

Спартакіяда Рэспублікі Беларусь па гандболе, сярод дзяўчат 2012-2013 г. н.

г.Мінск

22-26.01.2024г.

14

Горацкая ДЮСШ 1 каманднае месца

4.

Першынство Магілёўскай вобласці па барацьбе вольнай, сярод юнакоў 2007-2008 г. н.

г.Магілёў

31.01.-01.02.2024г.

26

Аўсянка Аляксей-1 месца

Насрэдзінаў Андрэй-2 месца

Хахлоў Андрэй-3 месца

Мінькоўскі Кірыл-3 месца

Камедзько Павел-3 месца

5.

Рэспубліканскі турнір па барацьбе вольнай Іспянкова

г.Віцебск

 

16

-

6.

Зімовы Чэмпіянат Магілёўскай вобласці па трохбор'і, дваябор'і

д.Гарадок

12-15.02.2024г.

3

Арестова Сафія-4 месца

Матасева Ганна-17 месца

7.

Рэспубліканскі турнір па барацьбе вольнай Н. А. Карначонка

г.Шклоў

21-23.02.2024г.

30

Валиев Рауль - 1 месца

Насрэдзінаў Андрэй-1 месца

Лысенкаў Кірыл-2 месца

Далжанкоў Антон-3 месца

8.

Рэспубліканскі турнір па барацьбе вольнай памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

г.Горкі

29.02-02.03.2024г.

26

Насрэдзінаў Андрэй-1 месца

Аўсянка Аляксей-1 месца

Хахлоў Андрэй-2 месца

 

Belarusian